14 кастрычніка адзначаецца свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы.
У сценах ліцэя прайшло тэатралізаванае мерапрыемства “Пакроў – да зімы гатоў!”, якое пазнаёміла гледачоў з традыцыямі, звычаямі і прыкметамі свята.
У Беларусі да свята Пакроў прымеркаваны Дзень маці – дзень калі аддаюць павагу матчынай працы, бескарыслівай ахвярнасці жанчын дзеля дабра сваіх дзяцей.
На мерапрыемстве прысутнічала старшыня грамадзянскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Стасевіч Таццяна Мікалаеўна, якая падкрэсліла, што свята вучыць нас берагчы сямейныя каштоўнасці, шанаваць працу маці і перадаваць традыцыі з пакалення ў пакаленне. У сям’і, у павазе да матчынай працы і роднай культуры — аснова нашай будучыні.
Пад канец мерапрыемства вучні не забылі пачаставаць гледачоў смачнымі блінамі. Шчырая шчодрасць у гэты дзень абавязкова павінна была прывесці да дастатку ў будучым.
