У шосты школьны дзень у Рэчыцкім раённым ліцэі панавала сапраўднае свята слова. Для навучэнцаў быў арганізаваны інтэлектуальны квіз «Скарбы роднай мовы», прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.
Гэта свята было абвешчана ЮНЭСКА ў 1999 годзе з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Яно нагадвае пра важнасць захавання роднай мовы як часткі нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.
Юныя знаўцы беларускай мовы змаглі праверыць свае веды ў некалькіх турах: адгадвалі значэнні слоў, успаміналі прыказкі і прымаўкі, а таксама спаборнічалі ў лепшым веданні творчасці беларускіх пісьменнікаў.
Віншуем усіх удзельнікаў! Галоўны вынік гульні не перамога, а ўсведамленне таго, наколькі мілагучная і багатая наша родная мова. Беражыце і шануйце яе!
