21 ЛЮТАГА – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Гэты дзень для рэчыцкіх ліцэістаў пачаўся весела і з музыкай.
Пры ўваходзе ўсіх сустракалі дзяўчаты-беларусачкі з пажаданнямі добрага дня і выказваннямі паэтаў і пісьменнікаў пра родную мову.
Далей дзень працягнуўся акцыяй “Роднае слова”, дзе трэба было напісаць слова-пажаданне. Паўдзельнічалі ліцэісты ў гэты дзень і ў Рэспубліканскай дыктоўцы, дзякуючы прамой трансляцыі з Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на канале “Культура”.
Між тым, на працягу ўсяго дня настаўнікі і вучні стараліся размаўляць па-беларуску і яшчэ раз упэўніліся, што няма нічога мілагучней і прыемней за словы любімай роднай мовы, наскай…