
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Рэчыцкага раённага ліцэя Яўсеенка Ірына Віктараўна прыняла ўдзел у рэспубліканскім семінары-практыкуме і правяла майстар-клас па тэме “Выкарыстанне кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.
Семінар-практыкум праходзіў у Академіі адукацыі і сабраў лепшых педагогаў краіны, каб абмеркаваць сучасныя падыходы ў адукацыі. Наша настаўніца падзялілася з калегамі досведам практычнага прымянення кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў, якія дапамагаюць вучням не проста завучваць правілы, а выкарыстоўваць веды ў жыцці.
Мы ганарымся нашым педагогам і яе ўкладам у развіццё якаснай адукацыі!