
Раніцай кожны ліцэіст паўдзельнічаў у гульні “Таямніцы перакладу”.
У гульні “У пошуках разгадкі” вучні павінны былі адгадаць загадкі, з чым і справіліся на “ўра”.
Адказныя за дзень правялі віктарыну “Вершаваны дыялог”, за кожны працягнены радок з верша, ліцэісты атрымлівалі салодкія прызы.
Сёння вучні ўзгадвалі нормы беларускай мовы, творчасць беларускіх пісьменнікаў, а самае галоўнае – паказалі важнасць валодання роднай мовай.
Дзякуем за арганізацыю Дня беларускай мовы”
Шак Таццяне;
Казыравай Настассі.