
Сёння ў Рэчыцкім раённым ліцэі адбыўся марафон на выкананне беларускіх песень “Мова родная – мова модная”
Ліцэістаў сустрэў гурт “Ліцэйскі голас”.
Дзяўчаты прапаноўвалі пазнаць песню па першых нотах і праспяваць яе разам.
Спявалі і настаўнікі, і вучні. Гучалі “Купалінка”, “Касіў Ясь канюшыну”, “Бывайце здаровы, жывіце багата!”, “А я лягу-прылягу”, “Маці-зямля”, “Журавы на Палессе ляцяць”.