Урок у музеі — падарожжа ў мінулае!

Сёння вучні Рэчыцкага раённага ліцэя адправіліся не на звыклы ўрок, а ў сапраўднае чароўнае падарожжа! У межах музейнага занятку яны даследавалі побыт беларускага народа ў пачатку ХХ стагоддзя.

 Вучні пазнаёміліся з унікальнымі прадметамі побыту, прыладамі працы, рамёствамі — з усім тым, што робіць нашу культуру адметнай!