Сутнасць была простай і цудоўнай: кожны ўдзельнік рыхтаваў ананімны падарунак. Але самае цікавае — ніхто не ведаў, хто для каго яго стварае!
Момант раздачы падарункаў – момант раптоўных адкрыццяў, вясёлых здагадак і, вядома, мора пазітыўных эмоцый. Атмасфера поўная цяпла і сапраўднага ліцэйскага братэрства!
Вялікі дзякуй арганізатарам і кожнаму ўдзельніку за гэтую казку! Вы даказалі, што найбольш каштоўны падарунак — гэта ўвага, творчасць і добрае сэрца.
