
20 лістапада ў сценах ліцея ў рамках шостага школьнага дню прайшло тэатралізаванае мерапрыемства “Пакроў – да зімы гатоў”.
Пакровы – народнае свята глыбокай восені, пасля якога, як верылі людзі, пачынаецца зіма. Да гэтага часу сяляне стараліся закончыць палявыя работы, усебакова падрыхтавацца да зімы. Гэты дзень, калі даведваліся і пра надвор’е да самай вясны.
Існавалі ў гэты дзень і своеасаблівыя традыцыі, з якімі вучняў ліцэя і пазнаёмілі на суботнім меропрыемстве. Гледачы змаглі акунуцца ў тагачасны сялянскі быт і прагледзець тэатралізаваную пастаноўку “Пакроўскі вечар”, пабачыць народны танец “Кракавяк”, праслухаць песню “Пакроў Багародзіцы”. У гэты вечар гучалі не толькі песні, але і прыказкі, прымаўкі, загадкі. Удзельнікі конкурсаў складалі паленіцу дроў,канапацілі вокны. У вечары прымаў удзел і майтар Пырх Міхаіл Андрэевіч, які прадэманстраваў працэс стварэння вырабаў з лазы і даў магчымасць ліцэістам самім паспрабаць сябе ў гэтай справе.
У канцы мерапрыемства гледачоў не забылі пачаставаць смачнымі блінамі, бо на Пакроў прынята пекці бліны, або, як казалі “запякаць вуглы” Гэта павінна прынесці гаспадарам поспех і шчасце на ўвесь год.