ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ

У Рэчыцкім раённым ліцэі ў шосты школьны дзень прайшла літаратурная гульня “Не пакідайце ж мовы беларускай…”, прысвечаная творчасці Францішка Багушэвіча – пісьменніка, які даў беларускай літаратуры ўзор аўтарскай сялянскай паэзіі.

У гэты вечар вучні мелі магчымасць паглыбіць свае веды пра жыццё і творчасць пісьменніка.