ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ

Шосты школьны дзень, 17 лютага, па тэматыцы мерапрыемстваў выдаўся надзвычай разнапланавым, але вельмі цікавым.
Спачатку ліцей сустрэў аматараў роднай мовы на мерапрыемства “Гучы, родная мова!”, якое было прымеркавана да Дня роднай мовы. Галоўнай мэтай мерапрыемства стала магчымасць паказаць вучням мілагучнасць і прыгажосць беларускай мовы, любоў і павагу да сваёй Радзімы. З вялікай  цікавасцю і задавальненнем вучні падбіралі выказванні і крылатыя выразы аб мове, разгадвалі рэбусы, спявалі песні. Пераможцам стала каманда  вучняў 10″А” класа “Нашчадкі Я.Коласа”.
Затым суботні вечар працягнулі спартыўныя эстафеты, прымеркаваныя да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.