Вучні Рэчыцкага раённага ліцэя наведалі ў Рэчыцкай раённай бібліятэцы літаратурную гадзіну “Вядомы майстар гістарычнай прозы. У. Караткевіч — 95”.
Падчас мерапрыемства ліцэісты:
▪️ Пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфіі пісьменніка;
▪️ Акунуліся ў свет яго знакамітых твораў;
▪️ Адкрылі для сябе У. Караткевіча як знаўцу беларускай гісторыі.
Дзякуем бібліятэцы за цікавую і карысную сустрэчу!
