
Мерапрыемства пачалося з таго, што арганізатары сустракалі ўсіх шчырымі пажаданнямі на беларускай мове. Вучням быў паказаны відэаролік пра беларускага паэта і перакладчыка – Янку Купалу. Быў таксама прадстаўлены даклад аб творчасці Янкі Купалы. Удзельнікі дня правялі конкурс “Галаваломка па творах беларускіх аўтараў”. Настаўнікі таксама прымалі ўдзел у мерапрыемствах. У класах былі праведзены віктарыны “Адгадай апавяданне “, Інтэлектуальная размінка “Згадай-ка” і творчы конкурс “ Закончы твор”. Вучні паказалі высокія веды ў мовазнаўстве і літаратуры.
Арганізатары дзякуюць Бабковай Анастасіі, Грыб Дар’і, Стальмах Вікторыі, Стрэльчанка Кацярыне, Казлоўскай Аляксандры, Півавар Арыне.