Гэты дзень для рэчыцкіх
ліцэістаў пачаўся весела і з музыкай.
Пры ўваходзе ўсіх сустракалі з пажаданнямі добрага дня і дыямантамі беларускай мовы-фразеалагізмамі. Неабходна было даць азначэнне фразеалагізма і за гэта атрымаць цукерку.
Далей дзень працягнуўся танцавальным флешмобам “Полька беларуская”. Пагулялі і ў аўтарскую гульню “Моўная чарада”.
Між тым, на працягу ўсяго дня настаўнікі і вучні стараліся размаўляць па-беларуску. Усе яшчэ раз упэўніліся, што няма нічога мілагучней і прыемней за словы любімай роднай мовы, наскай…