
3 лістапада адзначалася 140-годдзе са дня нараджэння вялікага пісьменніка і настаўніка літаратурнай моладзі Якуба Коласа.
Менавіта Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч стаў адным са стваральнікаў нацыянальнай культуры і новай беларускай літаратуры.
У гэты знамянальны для нашай краіны дзень у лекцыйнай зале ліцэя прайшло мерапрыемства, прысвечанае юбілею Якуба Коласа. Першапачаткова гасцям мерапрыемства было прапанавана аднавіць веды аб жыцці, творчасці і дасягненнях народнага паэта Беларусі: інфармацыя была падрыхтавана і даступна прэзентавана міністрамі Ліцэйскай Рэспублікі. Далей вучнi прынялі ўдзел у віктарыне для лепшага замацавання матэрыялу. Падчас мерапрыемства ліцэісты, безумоўна, адкрылі і шмат новага для сябе, пазнаёміўшыся з цікавымі фактамі з біяграфіі паэта.